This Day In History: 1565-05-29
29.05.1565 г. у Вільні памёр Мікалай Радзівіл Чорны (нар. 4.02.1515 г. у Несьвіжы), палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, з 1550 г. канцлер ВКЛ, выступаў за сувэрэннасьць ВКЛ у Рэчы Паспалітай, вызнаўца кальвінізму і яго прапагандыст на землях ВКЛ, у 1553 г. заснаваў друкарню пры Берасьцейскім зборы; пад яго апекай існавала таксама друкарня ў Несьвіжы. У 1647 г. астанкі яго і жонкі перанесены былі ўрачыста з Вільні ў Дубінкі (Літва). Урачыстае перапахаваньне адбылося 5.09.2009 г.