This Day In History: 1908-02-29

29.02.1908 г. у Улан-Удзэ (Бур’яцыя) нар. Ядвіга Бяганская, пісьменніца і перакладчыца. У 1922 г. вярнулася з бацькамі ў Беларусь. Закончыла літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта ў Менску (1930). У 1936 г. дэбютавала вершамі ў часопісе „Малады араты”. Працавала выкладчыцай рускай і беларускай мовы ў менскіх школах. У 1937 г. была арыштаваная і сасланая на Калыму, адкуль вярнулася на Гомельшчыну ў 1947 г. Пасяліцца ў Менску змагла толькі ў 1954 г. У гг. 1956-1964 працавала старшым рэдактарам перадач для дзяцей і юнацтва на Беларускім радыё. Памерла 3.04.1992 г.у Менску, пахаваная на Паўночных могілках.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis