This Day In History: 1884-01-29

29.01.1884 г. нар. у Шаўлях Антон Луцкевіч – выдатны нацыянальны дзеяч. Вышэйшую адукацыю пачаў у Пецярбурзе у 1902 г. Адзін з пачынальнікаў беларускага адраджэньня, між іншым адзін з заснавальнікаў „Нашай Долі” і «Нашай Нівы». У 1917 г. быў старшынёй Віленскай Беларускай Рады. На пасяджэньні Народнага Сакратарыяту БНР выступіў з прапановай абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Быў старшынёй Рады Народных Міністраў БНР, міністрам замежных спраў. У 1922 г. узначаліў у Вільні Беларускі Выбарчы Камітэт. У канцы 20-тых адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасьці. Вялікую актыўнасьць праяўляў у культурна-публіцыстычнай галіне. Быў між іншым старшынёй Беларускага Навуковага Таварыства, дырэктарам Беларускага Музэя ім. І. Луцкевіча. У канцы верасьня 1939 г. быў арыштаваны савецкімі ўладамі. Памёр 23.03.1942 г. на перасыльным пункце Актарск Саратаўскай вобласьці.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis