This Day In History: 1971-12-28

28.12.1971 г. памёр у Лёндане Дамінік Аніська (нар. 12.01.1888 г. у Слойніках каля Саколкі), грамадзкі дзеяч, зьбіральнік беларускага фальклёру, публіцыст беларускіх хрысьціянскіх часопісаў. Быў афіцэрам запасу. Зьяўляўся вязьнем савецкага лагеру для палонных афіцэраў у Казельску. Вызвалены у 1941 з турмы у расійскім г. Гразовец, папаў у II Польскі Корпус (армію Андэрса). З 1949 г. жыў у Беларускім Доме ў Лёндане.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis