This Day In History: 1884-10-28
28.10.1884 г. у Менску нар. Флярыян Ждановіч, беларускі акцёр і рэжысёр. Закончыў драматычную школу ў Варшаве (1902), арганізаваў беларускія спэктаклі і Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі ў 1917 г. Быў першым мастацкім кіраўніком і акцёрам БДТ-1 у 20-ыя гады. У 1930 г. арыштаваны і сасланы на прымусовую працу на Беламорканал. У 1938 г. арыштаваны паўторна і расстраляны.