This Day In History: 1937-09-28
28.09.1937 г. расстраляны Уладыслаў Галубок, беларускі драматург і акцёр (нар. 15.05.1882 г. на станцыі Лясная каля Баранавіч). У 1920 г. стварыў Беларускі вандроўны тэатр, у 1932 г. перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны тэатр-3, які быў закрыты ўладамі ў 1937 г., а яго кіраўнік і акцёры арыштаваныя.