This Day In History: 1812-07-28

28.07.1812 г. у Варшаве нар. Юзаф Ігнацы Крашэўскі, пісьменьнік і гісторык. Дзяцінства правёў у вёсцы Доўгае каля Пружан, вучыўся ў Сьвіслацкай гімназіі і Віленскім унівэрсытэце. У1841-1851 гг. рэдагаваў віленскі часопіс „Aetheneum”. Пасьля студзеньскага паўстаньня выехаў у эміграцыю. Памёр у Жэневе 19.03.1887 г., пахаваны ў крыпце заслужаных на Скалцы ў Кракаве. Напісаў каля 600 прац (проза, паэзія, драматургія, гістарычныя і літаратуразнаўчыя нарысы), м.інш.: „Ulana” (1843), „Zygmuntowskie czasy” (1846), „Borysław” (1848), „Starożytna Litwa” (1847-50), „Chata za wsią” (1854-55), „Bajki i bajeczki” (1855), „Dzieci Starego Miasta” (1863), „Panie Kochanku” (1867), „Polska w czasie trzech rozbiorów” (1875-77), „Stara baśń” (1875), „Król w Nieświeżu” (1885).

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis