This Day In History: 1944-04-28
28.04.1944 г. памёр у бальніцы ў Стоўпцах – пасьля зьбіцьця і зьдзеку – кс. Люцыян Хвецька (нар. 22.11.1889 г. у Дуброве-Беластоцкай), дзеяч беларускага хрысьціянскага руху. Закончыў гарадзкое 3-кляснае вучылішча ў Саколцы (1904), духоўную каталіцкую сэмінарыю ў Пецярбургу (1911), Духоўную каталіцкую акадэмію ў Пецярбургу (1915) – тады быў высьвянчаны на ксяндза. Заснаваў «Хрысьціянскую дэмакратычную злучнасьць» і беларускую каталіцкую газэту «Krynica». Служыў у Пецярбургу, дзе таксама выкладаў у духоўнай каталіцкай сэмінарыі. У 1923 г. арыштаваны савецкімі ўладамі, у 1925 г. у рамках абмену палітвязьнямі прыехаў у Польшчу. Займаўся выкладчыцкай і душпастырскай працай у Любліне і ў Пінску, дзе ў духоўнай каталіцкай сэмінарыі выкладаў таксама беларускую мову. У 1940-1944 гг. служыў ксяндзом у Хотаве ў Налібоцкай пушчы. Пахаваны пры касьцеле ў Хотаве.