This Day In History: 1851-02-28

28.02.(12.03.)1851 г. у Чуднаве на Валыні памёр Ян Баршчэўскі (нар. Y 1781(?) г.  у Мурагах на Полаччыне) – паэт і празаік, вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі, выдаваў у Пецярбургу альманах «Niezabudka» (1840 – 1844), аўтар зборніка прозы «Szlachcic Zawalnia czyli Białoruś w fantastycznych opowiadaniach» (Petersburg 1840). У красавіку 2019 г. у Чуднаве недалёка касьцёла была знойдзена надмагільная пліта з надпісам:  JAN BARSZCZEWSKI MIŁOŚNIK BOGA NATURY I LUDZI PISARZ NATCHNIEŃ  I CZUCIA. ŻYŁ CNOTLIWIE LAT 70. UMARŁ 28. LUTEGO 1851 ROKU. 12.09.2020 г. у Чуднаве устаноўлены помнік Я. Баршчэўскаму.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis