This Day In History: 1922-01-28

28.01.1922 г. у в. Клімавічы на Лідчыне нар. Янка Жамойцін (пам. 28.04.2003 г.), грамадзкі дзеяч, публіцыст. Сярэднюю адукацыю пачаў у 1936 г. у варшаўскай гімназіі ім. Уладыслава IV, атэстат сьпеласьці атрымаў у беларускай сярэдняй школе ў Наваградку ў 1943 г. Пасьля навукі па загаду Беларускай Незалежніцкай Партыі працаваў у Саюзе Беларускай Моладзі. Зьяўляўся акруговым кіраўніком СБМ у Наваградку. З ліпеня 1944 г. да траўня 1945 г. апекаваўся беларускімі хлопцамі ў нямецкіх лагерах працы ў Кёльне, Дэсаў. З кастрычніка 1945 г. жыў у Польшчы, дзе у сьнежні 1949 г. быў арыштаваны па загаду НКВД і асуджаны ў Менску (у верасьні 1951 г.) на 25 год зьняволеньня ў лагеры. Звольнены у жніўні 1956 г. Ад студзеня 1957 г. жыў у Варшаве. Вышэйшую адукацыю закончыў у Варшаўскім Унівэрсытэце. Быў актыўны ў беларускім культурным жыцьці ў Польшчы. Член шматлікіх беларускіх арганізацыяў. Публікаваўся ў беларускіх выданьнях у Польшчы і ЗША. У 1996 г. былі выдадзены ягоныя ўспаміны „З перажытага”. Памёр у дарозе на бацькаўшчыну.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis