This Day In History: 1920-11-27

27.11.1920 г. пачаліся першыя баі беларускіх вайковых фарміраваньняў на Случчыне. У палове лістапада адбыўся зьезд партыяў ды грамадзкіх арганізацыяў, які акрэсьліў Случчыну як частку тэрыторыі Беларускай Народнай Рэспублікі ды заклікаў да агульнабеларускага змаганьня супраць бальшавіцкай улады, за беларускую незалежную дзяржаву. Вайсковыя дзеяньні закончыліся ў другой палове сьнежня 1920 г. бальшавіцкай збройнай перамогай. У баях удзельнічаў беларускі батальён зь Беласточчыны, які ўзначальваў ураджэнец Гарадка Мікола Дзямідаў.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis