This Day In History: 1890-10-27

27.10.1890 г. у Шутовічах Ашмянскага павету нарадзіўся кс. Віктар Шутовіч, беларускі ксёндз. Быў пасьвячаны ў 1913 г. у Вільні. Пачаткова служыў у Барадзенічах Браслаўскага павету. Суджаны польскімі ўладамі за казані на беларускай мове. Быў на парафіях у Лідзе, Тшцянным. З 1932 г. вікары і прэфэкт у Харошчы каля Беластоку. 26.01.1945 г. арыштаваны саветамі, прысуджаны на 10 гадоў турмы, звольнены 20.03.1955 г. Атрымаў парафію ў Барысаве, там памёр 1.03.1960 г.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis