This Day In History: 1909-09-27

27.09.1909 г. у Скварцах каля Койданава нар. Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік. У 1931 г. закончыў Беларускі Пэдагагічны Тэхнікум, быў членам літаратурнага аб’яднаньня „Узвышша”. Пачаў публікаваць аповесьці і апавяданьні з 1927 г.. У студзені 1933 г. арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі ў Ірбіце ў Сьвярдлоўскай вобласьці. Паўторна арыштаваны 2.10.1937 г. і ў той жа дзень расстраляны. У 1974 г. выйшаў яго зборнік апавяданьняў і аповесьцей „Ні госьць ні гаспадар”.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis