This Day In History: 1906-08-27

27.08.1906 г. у в. Лявонавічы каля Нясьвіжа нар. Сяргей Новік-Пяюн (Сяргей Новік, пам. у Менску 26.08.1994 г.), настаўнік, дзеяч нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, паэт, празаік. За асьветніцкую дзейнасьць быў сасланы польскімі ўладамі ў Сьвеце, быў вязьнем турмы ў Баранавічах. Арыштаваны падчас нямецкай акупацыі, перажыў расстрэл 4.07.1944 г. (быў паранены, прыкінуты целамі расстраляных). Пасьля прыходу Чырвонай Арміі арыштаваны. Ваенным трыбуналам засуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі. Пакараньне адбываў на Калыме. У 1959 г. вярнуўся ў Беларусь. Першы ягоны верш быў надрукаваны ў 1925 г. у „Студэнцкай Думцы”. Пісаў таксама музыку да сваіх вершаў. Некаторыя зь іх сталі вельмі вядомыя як напрыклад „Зорачкі”, „Над Шчарай”. У 1993 г. быў надрукаваны ў Менску зборнік ягоных вершаў „Песні з-за кратаў”. Пахаваны ў роднай вёсцы.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis