This Day In History: 1909-06-27

27.06.1909 г. у вёсцы Звоня на Віцебшчыне нар. Сяргей Знаёмы (сапр. Клопаў), беларускі пісьменьнік. Закончыў літаратурна-лінгвістычны факультэт Вышэйшага Пэдагагічнага Інстытута (1930), працаваў выкладчыкам у Барысаве, з 1936 г. – літаратурным рэдактарам на Беларускім радыё. 26.11.1936 г. быў арыштаваны і асуджаны на 8 год зьняволеньня. 22.01.1944 г. уцёк з Паўночна-Усходняга лагера, далейшы яго лёс невядомы. Публікаваць пачаў у 1929 г., выдаў зборнікі нарысаў „Дом № 31” (1930), „За дамбаю” (1931), „Лес гарыць” (1932), аповесьці „Ганчары” (1933) і „Біяграфія майго героя” (1935).

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis