This Day In History: 1900-05-27

27.05.1900 г. у вёсцы Макашы на Наваградчыне нарадзіўся выдатны беларускі паэт Уладзімір Жылка. Быў студэнтам Унівэрсытэту ў Празе. З 1926 г. жыў у БССР. З 1930 г. перасьледаваны савецкімі ўладамі, быў арыштаваны ды сасланы ў глыб Расіі. Памёр 1.03.1933 г. Друкаваўся з 1920 г. Ягоная паэтычная творчасьць зрабіла станоўчы ўплыў на рамантычную плынь беларускай паэзіі.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis