This Day In History: 1978-12-26

26.12.1978 г. у Лондане памёр Вінцук Адважны (сапр. Язэп Германовіч, нар. 4.03.1890 г. у Гальшанах), беларускі сьвятар і пісьменнік. Служыў ксяндзом м. ін. у Далістове, Беластоку, Крынках, Мсьцібаве, Вялікай Лапеніцы, Лужках. У 1924 г. уступіў у ордэн мар’янаў, служыў пробашчам у Друі. У  1932 – 1936 гг. І 1938 – 1948 гг. на місіі ў Харбіне. У.1948 – 1955 гг. – у лагеры на Сібіры. Пасьля звальненьня прыехаў у Польшчу, у 1959 г. у Рым і адтуль у Лёндан. Рэдагаваў часопіс „Божым шляхам”. Напісаў успаміны „Кітай – Сібір – Масква” (Мюнхен 1962).  

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis