This Day In History: 1940-12-26

26.12.1940 г. у Целяханах на Палесьсі (Івацэвіцкі р-н) памёр кс. Баляслаў Пачопка (нар. 13.10.1884 г. у засьценку Уляны Віленскага пав.), сьпярша каталіцкі, а з 1925 г. уніяцкі сьвятар, актыўны беларускі дзеяч: рэдактар-выдавец першай катaліцкай беларускай газэты „Biełarus” (1913 – 1915), аўтар і выдавец бкларускага малітоўніка „Boh z nami” (1915) і першай беларускай граматыкі (1918), дырэктар Сьвіслацкай настаўніцкай сэмінарыі (1916-1918). Пахаваны на каталіцкіх могілках у Целяханах.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis