This Day In History: 1891-11-26

26.11.1891 г. у в. Арляняты Смаргонскага павету нар. Янка Станкевіч, беларускі мовазнавец, педагог і грамадзкі дзеяч. У 1926 г. закончыў Карлаў Унівэрсытэт у Празе. Працаваў у Вільні, між іншым у Віленскай Беларускай Гімназіі, праваслаўнай духоўнай семінарыі, Унівэрсытэце імя Стафана Баторыя. У 1928-1930 гадах быў дэпутатам польскага Сейма. Аўтар беларускіх лемантароў і падручнікаў беларускай (як пісаў «крывіцкай») мовы. З 1949 г. у ЗША. Выдаваў між іншым навуковы часопіс “Веда”. Памёр 16.07.1976 г. у Хотарн (ЗША); пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis