This Day In History: 1994-08-26
26.08.1994 г. у Менску памёр Сяргей Новік-Пяюн, беларускі паэт (нар. 27.08.1906 г. у Лявонавічах каля Несьвіжа). У міжваенны час сасланы польскімі ўладамі на Памор’е, у час ІІ сусьветнай вайны перажыў лагер сьмерці ў Калдычаве, пасьля вайны сасланы савецкімі ўладамі на Сібір, адкуль вярнуўся ў 1956 г. Аўтар зборнікаў вершаў „Заўсёды з песьняй” (1984) і „Песьні зза кратаў” (1993). Яго песьні „Зорачкі”, „Над Шчарай” сталі вельмі папулярнымі. Пахаваны ў родных Лявонавічах.