This Day In History: 1933-07-26

26.07.1933 г. у Косаве памёр ксёндз Францішак Грынкевіч, родам з Новага Двара на Сакольшчыне, заснавальнік Гродзенскага гуртка беларускай моладзі (нар. 5.10.1884 г.). Закончыў гімназію ў Гародні, у  1901-1905 гг. вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі, у 1905-1907 гг. – у Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акaдэміі ў Пецярбурзе, у  1907-1909 гг. – у Інсбруку і ў Мюнхене. Высьвячаны як сьвятар у 1907 г. У 1909 г. стаў законавучыцелем у гарадзенскай гімназіі, быў пробашчам пры кляштары брыгідак у Гародні. У1909-1912 гг. арганізаваў і ўзначальваў Гродзенскі гурток беларускай моладзі. Супрацоўнічаў з беларускай каталіцкай газэтай „Biełarus” (1913-1915). Пасьля І сусьветнай вайны адышоў ад дзейнасьці ў беларускім руху. Пахаваны на старых каталіцкіх могілках у Гародні. Пасьля сьмерці яго імем была названая адна з вуліц у Гародні.  

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis