This Day In History: 1968-06-26
26.06.1968 г. памёр у Нью-Брансвіку (ЗША) а. Сьцяпан Войтанка (нар. 28.10.1886 г.), праваслаўны сьвятар высьвячаны ў 1918 г. у Гародні, у 30-ыя гады быў настаяцелем Марозавіцкага прыхода на Гарадзеншчыне. У 1938 г. быў звольнены Гарадзенскай кансысторыяй за «супраціў палянізацыі праваслаўнай царквы» і за ўдзел сына Віктара ў віленскіх беларускіх арганізацыях. З 1944 г. у эміграцыі. У 1948 г. браў удзел у аднаўленьні БАПЦ, служыў настаяцелем прыхода Жыровіцкай Божай Маці ў Гайленд-Парку. Апошнія гады сьвятарства правёў у прыходзе БАПЦ у Нью-Брансвіку. Пахаваны ў Іст-Брансвіку.