This Day In History: 1909-06-26
26.06.1909 г. нар. у Менску Антон Адамовіч – літаратуразнавец, пісьменьнік. Скончыў у 1928 г. Белпэдтэхнікум у Менску, пачаў вучыцца ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце. У 1930 г. арыштаваны, сасланы ў Расію. У 1938 г. вярнуўся ў Менск. Падчас нямецкай акупацыі быў, між іншым, членам Галоўнай Рады Беларускай Народнай Самапомачы. Пасьля вайны да 1960 г. жыў у Нямеччыне. Рэдагаваў „Бацькаўшчыну”, быў кіраўніком беларускай рэдакцыі радыёстанцыі „Свабода”. З 1960 г. жыў у ЗША. Аўтар шматлікіх прац па гісторыі, эканоміцы, культуры Беларусі. Памёр 12.06.1998 г., пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку у штаце Нью-Джэрзі.