This Day In History: 1883-04-26

26.04.1883 г. памёр Напалеон Орда, мастак і кампазытар (нар. 11.02.1807 г. у Варацэвічах на Піншчыне). Вучыўся ў студыі П. Жэрара ў Парыжы і ў Віленскім унівэрсытэце, удзельнічаў у паўстаньні 1830-1831 гг. Потым на эміграцыі ў Парыжы, з 1856 г. – у Варацэвічах, Гродне, на Валыні. Пакінуў па сабе архітэктурныя замалёўкі вёсак, маёнткаў, замкаў, палацаў, гарадоў Беларусі.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis