This Day In History: 1916-12-25
25.12.1916 г. падчас бежанства ў Разані нар. Сьвятаслаў Коўш (пам. 5.11.1997 г. у Саўт Рывэр), рэлігійна-грамадзкі дзеяч, пісьменьнік. Выпускнік Віленскай Беларускай Гімназіі, арганізатар беларускай гімназіі ў нямецкім Ватэнштэце. З 1949 г. жыў у ЗША. У 1969 г. стаў сьвятаром, настаяцелям многіх беларускіх прыходаў у ЗША й Канады. Рэдагаваў праваслаўны часопіс „Царкоўны Сьветач”.