This Day In History: 1834-12-25

25.12.1834 г. у Цынцавічах каля Вілейкі нар. Нікадзім Сілівановіч, мастак. Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1859-1866, у 1870 г.  закончыў клясу мазаікі, выкладаў у ёй. За мастацкія творы напісаныя ў Пецярбурзе і ў Беларусі ў 1874 г. атрымаў званьне класнага мастака 1-й ступені, а ў 1876 г. – званьне акадэміка. Аўтар рэалістычных і рэлігійных работ, якія захоўваюцца м. ін. у музэях Беларусі і Літвы. Памёр 21.05.1919 г. у Вілейцы. Праўдападобна пахаваны на могілках у Цынцавічах.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis