This Day In History: 1933-10-25
25.10.1933 г. у Полацку нар. Нінэль Шчасная, жывапісец і графік. Закончыла Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе (1961). Сярод яе твораў: карціны „Вясёлка”, „Васількі”, „Самотная”, „Налібоцкая пушча”, партрэты Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, Рыгора Шырмы, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, „Аўтапартэт”. Памерла ў Менску 14.05.2013 г.