This Day In History: 1858-10-25
25.10.1858 г. у в. Пятровічы каля Смалявіч нар. Эдвард Пякарскі, этнограф, гэограф, фальклярыст. Вучыўся ў Мінскай, Мазырскай, Чарнігаўскай гімназыях, у Харкаўскім вэтэрынарным інстытуце. За ўдзел у народніцкім руху выключаны з інстытуту і сасланы ў Якуцыю (1881), дзе дасьледаваў гэаграфію, фальклёр, мову; дзейнічаў ва Усходня-Сібірскім аддзяленьні Рускага Гэаграфічнага Таварыства. Памёр 29.06.1934 г. у Ленінградзе.