This Day In History: 1921-09-25
25-28.09.1921 г. у Празе адбылася Першая Усебеларуская Канфэрэнцыя – сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў з Заходняй Беларусі, Латвіі, Летувы, Нямеччыны, Чэха-Славакіі. Прысутныя падтрымалі прынцып поўнай незалежнасьці ды непадзельнасьці Беларусі. Між іншым удзельнікі сходу сьцьвердзілі, што лічаць ворагамі беларускага народу кожнага хто прызнае Рыжскі мірны трактат, які падзяліў беларускія землі між Расею і Польшчу. Прысутная на канфэрэнцыя была беларуская дзеячка родам з падбеластоцкіх Агароднічак Вера Маслоўская (Матэйчук).