This Day In History: 1913-09-25
25.09.1913 г. у в. Нобель Пінскага павета нар. Сяргей Грахоўскі, беларускі пісьменьнік. У 1936 г. закончыў літаратурны факультэт Мінскага пэдагагічнага Інстытута, працаваў рэдактарам на Беларускім радыё. У 1936 г. рэпрэсаваны, 10 гадоў быў у лагеры. У 1946 – 1949 гг. выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе на Случчыне. Пасьля паўторна арыштаваны і сасланы на вечнае пасяленьне ў Новасібірскую вобласьць. Пасьля рэабілітацыі ў 1955 г. вярнуўся ў Беларусь, працаваў на радыё, у часопісах „Бярозка”, „Вясёлка”. Першы верш надрукаваў у 1926 г. У 1973 і 1983 гг. выдаваліся яго „Выбраныя творы” ў 2 тамах. Памёр 11.12.2002 г. у Менску, пахаваны на Усходніх могілках.