This Day In History: 1877-07-25

25.07(6.08.)1877 г. памёр у Мсьціславе Іван Насовіч, мовазнавец-лексікограф, фальклярыст, этнограф (нар. 26.09.(7.10.)1788 г. у Гразіўцу на Магілёўшчыне), закончыў Магілёўскую духоўную сэмінарыю (1812), працаваў у Аршанскім і Mсьціслаўскім духоўных вучылішчах, Маладзечанскім, Сьвянцянскім дваранскіх вучылішчах (1813 -1843), з 1843 г. жыў у Мсьціславе. Асноўная яго праца „Словарь белорусского наречия” (1870), у якім больш за 30 тыс. слоў.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis