This Day In History: 1987-05-25
25.05.1987 г. памёр у Кліўлендзе (ЗША) Аўген Калубовіч-Каханоўскі (нар. 5.03.1910 г. у Ціхінічах, Рагачоўскага пав.), гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік. Падчас нямецкай акупацыі кіраваў Аддзелам Культуры Беларускай Цэнтральнай Рады. Аўтар між іншым прац „Мова ў гісторыі беларускага пісьменства”, „Айцы БССР і іхны лёс”, успамінаў „На крыжавой дарозе”. Пахаваны на могілках Рыверсайд у Кліўлендзе.