This Day In History: 1968-05-25

25.05.1968 г. у Рочэстэры (ЗША) памёр Францішак Кушаль – грамадзкі дзеяч, вайсковец (нар. 16.02.1895 г. у в. Першаі, Менскага павету). Сярэднюю адукацыю атрымаў у Вільні ў 1916 г. У час І сусьветнай вайны даслужыўся званьня штабс-капітана. У 1919-1921 гг. уваходзіў у Беларускую Вайсковую Камісію. З 1922 г. на службе ў польскім войску (не атрымліваў авансу). У верасьні 1939 г. удзельнічаў у баях у раёне Львова. Трапіў у савецкі палон, знаходзіўся ў Старабельскім лагеры, потым у маскоўскай турме (Бутыркі). Са сьнежня 1943 г. уведзены ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады, стаў начальнікам аддзела вайсковых справаў. Пасьля вайны на эміграцыі ў ЗША. Адзін з заснавальнікаў газэты „Бацькаўшчына”, удзельнічаў у выдаваньні „Беларуса”. Пахаваны на могілках Маўнт Хоўп.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis