This Day In History: 1942-12-24
24.12.1942 г. быў арыштаваны немцамі ў Менску кс. Вінцэнт Гадлеўскі (нар. 1888 г. у Поразаве), сьвятар, актыўны нацыянальны дзеяч (адзін з лідэраў беларускага вызвольнага руху падчас ІІ сусьветнай вайны). Выпускнік Пецярбурскай Каталіцкай Духоўнай Акадэміі (1916 г.). Удзельнік Усебеларускага Зьезду 1917 г. Член уладаў БНР. Адзін з заснавальнікаў і лідараў Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. У 1925 г. арыштаваны польскімі ўладамі за беларусізацыю парафіі ў Жодзішках. У 1930 г. пераклаў на беларускую мову “Новы Запавет”. Выдаваў газэту “Беларускі Фронт”, дзе зьмясьціў шмат артыкулаў на тэмы міжнародных адносін і беларускага жыцьця.