This Day In History: 1907-12-24
24.12.1907 г. у Пецярбурзе нар. Леў Дабжынскі, мастак. Дзяцінства правёў у маёнку Лоша на Ашмяншчыне. У 1915 г. з бацькамі выехаў у глыб Расіі. У 1917 г. пачаў вучыцца ў гімназыі ў Пэрэяслаўі, а пасьля ў Тэадозыі на Крыме. У 1922 г. з сям’ёй вярнуўся ў Лошу. Прадаўжаў навуку ў гімназыі Я. Лелевэля ў Вільні, якую закончыў у 1929 г. Паступіў на Мастацкі факультэт Віленскага ўнівэрсытэта, які закончыў у 1936 г. Быў вельмі здольным мастаком, членам Віленскай групы. Закончыў жыцьцё самагубствам (ці быў застрэлены) 26.11.1937 г. у Лошы. У 1938 г. у Вільні адбылася пасьмертная выстаўка яго прац.