This Day In History: 1970-11-24

24.11.1970 г. памёр у Вільні Адольф Клімовіч, беларускі дзeяч. Нарадзіўся 20.04.1900 г. у вёсцы Казаноўшчына на Сьвянцяншчыне, у сям’і каваля. Выпускнік Віленскай беларускай гімназіі ды аграноміі Унівэрсытэту ў Празе. Пасьля вяртаньня на радзіму актыўна ўдзельнічаў у беларускім руху, між інш. у 1932-1939 гг. рэдагаваў часопіс „Самапомач”. У 1952 г. арыштаваны саветамі. Вярнуўся зь лягеру ў Вільню ў 1956 г. Пахаваны на парафіяльным могільніку ў Клюшчанах.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis