This Day In History: 1904-05-24
24.05.1904 г. у Пясочным каля Капыля нар. Адам Русак, паэт-песеньнік. Закончыў Беларускі Музычны Тэхнікум (1930) і Ленінградзкую кансэрваторыю (1934). Друкаваўся з 1927 г. У 1946 г. выйшаў друкам зборнік паэзіі „На родных палетках”. Некаторыя яго вершы сталі вядомымі песьнямі: „Бывайце здаровы”, „Толькі з табою”, „Не шукай”, „Не за вочы чорныя”, „Як правёў мяне Цімох”. Памёр 21.03.1987 г. у Менску, пахаваны на могілках у Пясочным.