This Day In History: 1760-02-24
24.02.1760 г. у Варшаве памёр Мацей Догель (нар. 6.08.1715 г. у Гембулах Лідзкага пав.), гісторык-археограф, прававед. Закончыў піярскую школу ў Шчучыне, уступіў у ордэн піяраў, займаўся выкладчыцкай дзейнасьцю. Выдаў 3 тамы „Дыпляматычнага кодэксу Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага”.