This Day In History: 1595-02-24

24.02.1595 г. у фальварку Сарбева каля Плоцка нар. Мацей Казімір Сарбеўскі, лацінскамоўны паэт, тэалёг, тэарэтык літаратуры. У 1612 г. уступіў у ордэн езуітаў, вучыўся ў езуіцкай акадэміі ў Вільні, пасьля навучаў у езуіцкіх калегіях – у Вільні, Крожах, Полацку. З 1635 г. быў прапаведнікам і тэалёгам пры двары караля Рэчы Паспалітай Уладыслава IV. Памёр 2.04.1640 г. у Варшаве. Яго лацінскамоўная творчасьць чакае перакладчыка на беларускую мову.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis