This Day In History: 1823-10-23
23.10.1823 г. у Замосьці Слуцкага пав. нар. Адам Плуг (сапраўднае Антоні Пяткевіч), пісьменнік і журналіст. З 1831 г. жыў з бацькамі ў Жукавым Барку над Нёманам, у гг. 1835-1842 вучыўся ў Слуцкай гімназыі. Сябраваў з Уладыславам Сыракомляй, які тады жыў у Залучы. Працаваў настаўнікам на Падольлі. У 1874 г. пераехаў у Варшаву, дзе працаваў рэдактарам у часопісе „Kłosy”, дзе друкаваў шмат матар’ялаў пра Беларусь. Пазьней працаваў у рэдакцыях „Wielkiej Powszechnej Encyklopedii Ilustrowanej”, часопіса „Wędrowiec”, газэты „Kurier Warszawski”. Памёр 2.11.1903 г. у Варшаве. У беларускую літаратуру ўпісаліся яго апавяданьні на беларускай мове.