This Day In History: 1924-09-23
23.09.1924 г. у Койданаве Мінскай вобласьці нар. Артур Вольскі, беларускі пісьменьнік. Вучыўся ў Віцебскім Мастацкім Вучылішчы (1938 – 1941), у час вайны служыў на Далёкім Усходзе. У 1952 г. дэмабілізаваўся. Працаваў у рэдакцыях газэт і часопісаў „Чырвоная зьмена”, „Бяроўка”, „Вясёлка”, рэдактарам у выдавецтве „Юнацтва”. Публікаваў з 1937 г., выдаў зборнікі паэзіі м. ін. „Водбліскі далёкіх маякоў” (1958), „Дабрата” (1966), „Наваселле дроў” (1990), вядомы аўтар дзіцячай літаратуры, выдаў м. інш. „Маленькім сябрам” (1955), „Жывыя літары” (1973), „Еду ў госці да слана” (1978). Памёр у Менску 25.09.2002 г., пахаваны на Паўночных могілках.