This Day In History: 1895-08-23

23.08.1895 г. у Налэнчаве каля Пулаваў памёр Міхал Эльвіра Андрыёлі (нарадзіўся 2.11.1836 г. у Вільні), мастак, удзельнік студзеньскага паўстаньня, пасьля якога жыў у Парыжы і ў Лондане. У 1866 г. вярнуўся на радзіму і быў сасланы ў Сібір. Жыў у Вятцы. У 1871 г. вярнуўся адтуль і пасяліўся ў Варшаве, быў ілюстратарам „Kłosów” i „Tygodnika Ilustrowanego”. Ілюстраваў творы м. інш. У. Сыракомлі, Э. Ажэшкі, Ю. І. Крашэўскага, А. Міцкевіча.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis