This Day In History: 1946-05-23

23.05.1946 г. памёр у менскай турме Кастусь Езавітаў (нар. 17.11.1893 г. у Дзьвінску), нацыянальна-грамадзкі дзеяч, публіцыст, настаўнік. З 1917 г. прымаў актыўны ўдзел у стварэньні беларускага войска. У лютым 1918 г. стаў камэндантам Менску й менскай акругі. Быў членам Рады БНР. З 1921 г. жыў у Рызе. У час нямецкай акупацыі ўзначаліў Беларускае Нацыянальнае Аб’яднаньне ў Рызе. У красавіку 1945 г. затрыманы савецкімі войскамі ў Бэрліне.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis