This Day In History: 1895-03-23

23.03.1895 г. у Лугавой каля Капыля нар. Васіль Сташэўскі, драматург і празаік. Закончыў Несьвіжскую настаўніцкую сэмінарыю (1914) і Менскі настаўніцкі інстытут (1924). Працаваў настаўнікам у Оршы, з 1927 г. – адказным сакратаром літаратурнага аб’яднаньня “Маладняк”, з 1929 г. –  аб’яднаньня „Полымя”. У гг. 1928-1929 працаваў у газэце „Савецкая Беларусь”. У 1937 г. рэпрэсіраваны і прыгавораны да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны 29.10.1937 г. Друкаваўся з 1923 г., першую п’есу „На другі дзень” апублікаваў у 1926 г.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis