This Day In History: 1865-03-23
23.03.1865 г. у Валожыне, Ашмянскага павету нарадзіўся Стары Улас (Уладыслаў Сівы-Сівіцкі), паэт, празаік, зьбіральнік беларускага фальклёру. З 1907 г. друкаваўся ў „Нашай Ніве”, потым у заходнябеларускіх выданьнях. Памёр 30.09.1939 г. у Шашэльгішках на Віленшчыне. Пахаваны на могілках у Сужанах.