This Day In History: 1907-02-23

23.02.1907 г. у в. Арляняты на Ашмяншчыне нар. Станіслаў Станкевіч (пам. 6.11.1980 г. у ЗША), грамадзкі дзеяч, настаўнік, літаратуразнавец і журналіст. Выпускнік у 1933 г. польскай і славянскай філялёгіі Віленскага Унівэрсытэту, у 1936 г. атрымаў дактарат гэтай вучэльні. Да 1941 г. працаваў настаўнікам, займаўся навуковай працай. У 1944-1945 гг. рэдагаваў у Бэрліне газэту „Раніца”, з 1945 па 1947 быў настаўнікам беларускай літаратуры ў Гімназіі імя Янкі Купалы ў Нямеччыне. У. 1948-1962 гг. рэдагаваў у Мюнхене газэту „Бацькаўшчына”. З 1963 г. пераняў рэдагаваньне газэты „Беларус” у ЗША, якую рэдагаваў да сьмерці ў 1980 г. Быў пастаянным супрацоўнікам беларускай сэкцыі Радыё Свабода, рэдактарам навуковых „Запісаў”.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis