This Day In History: 1992-06-22
22.06.1992 г. у Лембарку на Памор’і памёр Аўген Бартуль (нар. 26.02.1908 г. у Пецярбурзе), дзеяч Беларускага Студэнцкага Саюза (1927-1931), паэт і публіцыст. У 1931 г. закончыў права ў Віленскім унівэрытэце. З 1936 г. працаваў судзьдзёй у Ашмяне, Яшунах, а з 1937 г. у Лунінцы (з 1938 г. быў там кіраўніком Гродзкага суда). Падчас ІІ сусьветнай вайны жыў у Вільні, Варшаве і ў Кракаве. Пасьля вайны атрымаў накіраваньне на працу судзьдзі ў Лембарк на Памор’і, дзе да 1951 г. быў кіраўніком Гродзкага суда. З 1951 г. працаваў натарусам у Дзяржаўным натарыяльным бюро ў Лембарку.