This Day In History: 1889-02-22
22.02.1889 г. у Бежацку, Цьвярской губэрні нар. Мікалай Байкоў – мовазнавец, пэдагог. Скончыў у 1913 г. Маскоўскую Духоўную Акадэмію. Падчас І сусьветнай вайны ўключыўся ў беларускі нацыянальны рух. Займаўся навуковай дзейнасьцю. У 1925 г. у Менску быў выдадзены „Беларуска-расійскі слоўнік”, а ў 1928 г. „Расійска-беларускі слоўнік”, якія склаў разам са Сьцяпанам Некрашэвічам. У 1930 г. быў рэпрэсаваны. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Выдавецтве Школьных Падручнікаў у Менску. Перад прыходам савецкіх уладаў у Менск падаўся ў Нямеччыну. Працаваў між іншым пры выпуску СБМаўскага часопісу „Малады Змагар”. У 1945 г. пасьля прыходу савецкіх войскаў арыштаваны і адпраўлены ў СССР. Быў вязьнем менскай турмы, дзе паводле некаторых звестак памёр 23.06.1946 г.