This Day In History: 1906-01-22

22.01.1906 г. у Менску нар. Андрэй Александровіч, беларускі пісьменьнік, адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднаньня „Маладняк”. Закончыў Менскі Пэдагагічны Тэхнікум (1925) і БДУ (1930), першы верш апублікаваў у 1921 г.; у 1938 г. арыштаваны і сасланы на поўнач, працаваў пры пабудове нарыльскага мэталюргічнага камбіната (1938-1947), у 1947 г. вярнуўся у Менск, у 1949 г. паўторна арыштаваны і сасланы ў Краснаярскі край (да 1955 г.), пазьней жыў у Менску; аўтар зборнікаў вершаў, м. ін.: „Па беларускім бруку” (1925), „Фабрыка сьмерці” (1929), „Узброеныя песні” (1936), „Галубінае крыло” (1976). Памёр 6.01.1963 г. у санаторыі ў Падмаскоў’і, пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis