This Day In History: 1893-11-21
21.11.1893 г. у Менску нар. Уладыслаў Стшэмінскі, авангардны мастак. Закончыў Маскоўскі Кадэцкі Корпус, вучыўся ў Пецярбургскім Вышэйшым Ваенным Вучылішчы (1911-1914). У 1918-1919 гг. працаваў у Менску, у 1922 г. пераехаў у Вільню, з 1936 г. жыў у Вілейцы, дзе стварыў цыкл працаў „Заходняя Беларусь”. З 1940 г. жыў у Лодзі, з 1945 г. выкладаў там у Дзяржаўнай Мастацкай Вышэйшай Школе. Памёр 25.12.1952 г.